Беларусы з замежнымі дыпломамі не патрэбныя? Прэзентацыя даследвання

образование презентация результаты исследования
5 сакавіка, аўторак
Беларусы з замежнымі дыпломамі не патрэбныя? Прэзентацыя даследвання

Усё большая частка беларускай моладзі імкнецца атрымаць адукацыю за мяжой, але, вярнуўшыся на радзіму з замежнымі дыпломамі, не могуць знайсці працу. Чаму моладзь не імкнецца атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі ды ўсё часцей з’язджае з гэтымі мэтамі за мяжу? З чым такія выпускнікі вяртаюцца дадому? Як вырашаюць гэтую праблему ў іншых краінах, і ці праблема гэта ўвогуле?

На прэс-канферэнцыі даследчыкі з агенцтва «Тваё заўтра» прадставяць вынікі сваёй работы і распавядуць пра:

  • сістэму вышэйшай адукацыі ў Беларусі;
  • беларускія перспектывы для студэнтаў, якія атрымалі адукацыю за мяжой;
  • кітайскі досвед накіравання таленавітых маладых грамадзян на вучобу за мяжой;
  • адукацыю за мяжой як чыннік сацыяльнай мадэрнізацыі Беларусі;
  • перспектывы працаўладкавання ў Беларусі выпускнікоў замежных універсітэтаў;
  • праблему стварэння адмысловай дзяржаўнай праграмы па стымуляванні вяртання ў Беларусь выпускнікоў замежных універсітэтаў.

Прэзентуе даследванне яго аўтар, эксперт агенцтва «Тваё заўтра» Анатоль Лысюк.

Падзяліцца:

25 лютага 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiБеларусы з замежнымі дыпломамі не патрэбныя? Прэзентацыя даследвання

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць