"Палёт над гняздом зязюлі" па-беларуску. Прэзентацыя першай кнігі з серыі "Амерыканка"

краудфандинг презентация книги
16 снежня, субота
"Палёт над гняздом зязюлі" па-беларуску. Прэзентацыя першай кнігі з серыі "Амерыканка"

Дзякуючы краўдфандынгу на платформе ulej.by і мецэнату Ігару Жабароўскаму, на волю выпушчаная першая кніга серыі – «Палёт над гняздом зязюлі» Кена Кізі.

Шчыра запрашаем на вялікую прэзентацыю гэтай кнігі і ўсёй кніжнай серыі “Амерыканка”!

Імпрэза адбудзецца 16 снежня ў 19:00 у Прэс-клубе (вул. В. Харужай, 3-601)

За літаратурную частку вечара будуць адказваць перакладчык Кена Кізі Аляксей Знаткевіч, перакладчык Чака Паланюка Сярж Мядзведзеў, перакладчыкі Чарлза Букоўскага Ігар Кулікоў (проза) і Ганна Комар (вершы), перакладчыцы Маргарэт Этвуд Вольга Калацкая (проза) і Марыя Мартысевіч (вершы), перакладчык Курта Вонегута Павал Касцюкевіч. Музычная частка аддадзеная музыкам гуртоў Scarlett, Clara Venus, Deproverst.

Андрэй Хадановіч паспрабуе прымірыць два складнікі вечарыны, паказаўшы пераклады спяванай паэзіі (Леанард Коэн, Боб Дылан).

Прэзентацыя ў прэзентацыі: зборнік вершаў Чарлза Букоўскага “Святло, і паветра, і месца, і час” у беларускіх перакладах.

Уваход вольны.

Падзяліцца:

4 снежня 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеi"Палёт над гняздом зязюлі" па-беларуску. Прэзентацыя першай кнігі з серыі "Амерыканка"

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць