Пра ролю і ўплыў мастацтва. Сустрэча з Міжнародным праектам Статус напярэдадні Кангрэса-перформанса работнікаў і работніц культуры

презентация пресс-конференция результаты исследования
22 лістапада, пятніца
Пра ролю і ўплыў мастацтва. Сустрэча з Міжнародным праектам Статус напярэдадні  Кангрэса-перформанса работнікаў і работніц культуры
Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры адбудзецца 23 лістапада ў Мінску!
 
Як мастакі і мастачкі ўплываюць на трансфармацыі ў грамадстве? Якія пункты праграммы Кангрэсу-перформансу нельга прапусціць?
Напярэдадні івэнту вы зможаце задаць вашыя пытанні арганізатарам і ўдзельнікам на прэс-канферэнцыі ў Прэс-клубе і атрымаць эксклюзіўныя каментары. 
 
Таксама вас чакаюць вынікі міджнароднага даследчыцкага праекта СТАТУС/STATUS (Швецыя-Беларусь).
 
Што сёння разумеецца пад працай у мастацтве і культуры? Якія ўмовы гэтай працы? Якім чынам паўплываў на беларускіх мастакоў і мастачак дэкрэт пра «дармаедства»? Такімі  пытаннямі цягам году задаваліся ўдзельнікі праекта СТАТУС, які рэалізуецца ў кааперацыі шведскіх і беларускіх партнёраў: KONSTEPIDEMIN у Гётэборгу і галерэі Прастора КХ у Брэсце.
Мэта праекта — даследаванне кантэксту і ўмоў рэалізацыі сучаснай мастацкай практыкі, а таксама пазіцыі і ролі мастакоў і мастачак у сучасным грамадстве. 
 
Хто прыйдзе:
  • Сафія дэ ля Фуэнтэ, намесніца старшыні праўлення Шведскай Асацыяцыі Мастакоў, прадстаўніца Швецыі ў Міжнароднай Асацыяцыі Мастакоў (Швецыя)
  • Мона Вальстром, каардынатарка праекта СТАТУС/STATUS, Konstepidemin (Швецыя)
  • Таццяна Арцімовіч, даследчыца, куратарка, каардынатарка Кангрэсу-перформансу работнікаў і работніц культуры (Беларусь)
  • Аляксей Талстоў, мастак, пісьменнік, каардынатар СТАТУС/STATUS (Беларусь)
 
Уваход вольны, аднак мы просім вас зарэгістравацца, гэта не займае шмат часу.
 
 
Іллюстрацыя: Маша Святагор: https://mashasvyatogor.com/
Падзяліцца:

4 лістапада 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiПра ролю і ўплыў мастацтва. Сустрэча з Міжнародным праектам Статус напярэдадні Кангрэса-перформанса работнікаў і работніц культуры

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць