Сустрэча з Вадзімам Макаранкам (Газета Выборча) у межах Прэс-клуба Беларусь

BiQdata.pl Gazeta Wyborcza Vadim Makarenko Вадим Макаренко дата-журналистика инструменты по поиску данных открытая лекция
1 студзеня, чацвер
Сустрэча з Вадзімам Макаранкам (Газета Выборча) у межах Прэс-клуба Беларусь

Дадзеныя ў рэдакцыях: новыя магчымасці і перспектывы

Сустрэча з Вадзімам Макаранкам (Газета Выборча) ў межах Прэс-клуба Беларусь 

Прэс-клуб Беларусь запрашае на сустрэчу з Вадзімам Макаранкам, эканамічным журналістам «Газеты Выборчай» (Польшча) – беларусам, які стварыў першы ў Польшчы медыя-рэсурс, прысвечаны дадзеным, BIQdata.pl. Першая частка сустрэчы пройдзе ў фармаце адкрытай лекцыі, другая – у выглядзе нефармальнай камунікацыі.

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна зарэгістравацца (колькасць месцаў абмежаваная).

Што такое дата-журналістыка? Якія магчымасці для ньюсрумаў дае візуалізацыя дадзеных і якія інструменты для гэтага патрэбныя? Як прымяніць практыку вядомых медыя-рэсурсаў, напрыклад, Datablog (Guardian), Wonkblog (Washington Post), Upshot (New York Times) у Беларусі? Гэта асноўныя тэмы, якія будуць закранутыя падчас сустрэчы. Вадим Макаренко также расскжает о проекте BIQdata («Газета Выборча»), который стал побочным результатом его исследований в рамках стипендии в престижном Институте по изучению проблем журналистики агентства Reuters Университета в Оксфорде.

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу 30 студзеня а 15-й гадзіне ў офісе TUT.BY па адрасе пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх (ст.метро Міхалова).

Сачыце за падзеяй на facebook.com тут.

Гэта чарговая сусрэча Прэс-клуба Беларусь у Мінску. Сярод гасцей папярэдніх былі Энжалі Лістан, намеснік галоўнага рэдактара New East Network брытанскай газеты «The Guardian», а таксама галоўная рэдактарка навінавага праекта «Медуза» Галіна Цімчанка.

Партнёр сустрэчы – TUT.BY.

Інфармацыйныя партнёры – БАЖ, Медыякрытыка.

Акрамя таго, 31 студзеня Вадзім Макаранка правядзе майстар-клас на тэму «Як журналісту самому стварыць інфаграфіку для артыкула».

Даведка Прэс-клуба Беларусь:

Вадим Макаренко родился в Бресте, закончил Варшавский университет, 16 лет работает в одном из важнейших польских изданий «Газета Выборча». Его статьи посвящены сми, новых технологиям, рекламе и управлению. Автор многочисленных интервью с практиками и теоретиками бизнеса. Автор нескольких книг «Тайные службы капитализма» (о том, как фирмы собирают информацию о потребителях), а также «Профессия: победитель» (о лидерах, которые заражают своими идеями сотрудников и мир). Среди героев последней книги глава «Yahoo!» Марисса Мэйер, председатель правления HBO Ричард Плеплер, основатель «Яндекса» Аркадий Волож, а также Терри Лихи, который превратил локальную сеть магазинов «Теscо» в глобальную корпорацию.

Падзяліцца:

5 студзеня 2015 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiСустрэча з Вадзімам Макаранкам (Газета Выборча) у межах Прэс-клуба Беларусь

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць