Трэнінгі па бяспецы для журналістаў у Мінску і Брэсце

Міжнародная федэрацыя журналістаў у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў аб’яўляюць набор на адукацыйны трохдзённы трэнінг «Бяспека для журналістаў»

Трэнінгі па бяспецы для журналістаў у Мінску і Брэсце
Праграма трэнінгу разлічаная на тых, хто займаецца ці плануе займацца далікатнымі тэмамі, звязанымі з падвышанай рызыкай. Гэта можа быць карупцыя, арганізаваная злачыннасць, журналісцкія расследаванні ці паўсядзённая праца ў недобразычлівым асяродку.
 
Удзельнікі трэнінгу даведаюцца: пра планаванне працы з гледжання ўласнай бяспекі, пра абарону крыніц інфармацыі, пра асновы лічбавай бяспекі, а таксама навучацца ацэньваць рызыкі і пагрозы, выпрацоўваць контрмеры.
 
Курс разлічаны на тых, хто пачынае займацца журналістыкай. Але і дасведчаныя журналісты змогуць структураваць свой досвед у сферы бяспекі.
 
Методыка аналізу бяспекі працы журналіста распрацаваная Міжнароднай федэрацыяй журналістаў (МФЖ). Працаваць на трэнінгу будуць сертыфікаваныя трэнеры па бяспецы журналісцкай дзейнасці, падрыхтаваныя МФЖ. Працоўная мова: руская.
 
Два трэнінгі па аднолькавай праграме адбудуцца: 28—30 лістапада ў Брэсце, 12—14 снежня ў Мінску.
 
Дэдлайн падачы заявак: 20 лістапада. Падаць заяўку на ўдзел у адным з іх можна праз РЭГІСТРАЦЫЙНУЮ ФОРМУ.
 
Колькасць месцаў абмежаваная. З сабой удзельнікі прывозяць ноўтбук і смартфон, якія выкарыстоўваюць у працы.
 
Крыніца: БАЖ
Фота
 
Падзяліцца:

6 лістапада 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўТрэнінгі па бяспецы для журналістаў у Мінску і Брэсце

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць